Павел Севярынец: Вольная Беларусь, як раней ВКЛ, стане сэрцам Еўропы

Гісторыя – гэта тое, што не можа адмяніць ніводны дыктатар. Вядомы палітык, грамадскі дзеяч, пісьменнік і публіцыст Павел Севярынец некалькі дзён таму прэзентаваў у Бабруйску сваю кнігу «Беларусалім». Пасля заканчэння мерапрыемства госць адказаў на некалькі пытанняў «Бабруйскага курера». – Павел, агулам у турмах, на «сутках» ды ў ссылках па палітычных прысудах вы правялі больш за пяць гадоў. Не шкадуеце аб страчаным часе? Як на вас паўплывала няволя?– Можа быць прагучыць нечакана, але гэта быў дабраславёны час. Канешне, я не хацеў бы зноў апынуцца ў турме, але зараз, калі я гляджу на той жыццёвы шлях, які ўжо давялося прайсці, я прыходжу да высновы, што ў турме бліжэй да Бога.