Улада i аппазiцыя: Высновы з апошнiх дзеянняў

Пазіцыя БНК і перамога «аксамітнай рэвалюцыі» ў Арменіі прымусілі рэжым адкласці «рэферэндум». Нядаўнія ініцыятывы рэжыма, абставіны святкавання апазіцыяй 100-й гадавіны БНР і правядзення Чарнобыльскага шляху дазваляюць зрабіць наступныя высновы:1. Рэжым планаваў правесці рэферэндум з мэтай перанесці на далёкі тэрмін небяспечныя зараз для яго чарговыя прэзідэнтскія выбары. Каб не дапусціць масавых пратэстаў супраць рэферэндума, улады пагражалі жорстка рэагаваць на спробы выхаду актывістаў за дазволеные ім межы. Але, як паказала хуткае вызваленне затрыманых 25 сакавіка, імкненне атрымаць фінансавую і палітычную падтрымку Захада пакуль стрымлівае рэпрэсіі.