Энтузіясты адновяць 450-гадовую гравюру Горадні з дапамогай кампутарных тэхналёгій

450-гадовую гравюру Горадні называюць «гонарам Беларусі». Група аматараў гісторыі з Горадні і Менску рыхтуецца аднавіць з дапамогай сучасных тэхналёгій унікальную 450-гадовую гравюру Горадні, якую называюць «гонарам Беларусі». Неабходныя дзеля гэтага 1900 рублёў ужо сабралі на краўдфандынгавай пляцоўцы Ulej, паведамляе «Радыё Свабода». Першую гравюру з выявай беларускага гораду надрукавалі ў НюрнбэргуСёлета спаўняецца 450 год, як упершыню ў гісторыі была надрукавана праўдзівая выява беларускага гораду — Горадні. Гэта адбылося ў Нюрнбэргу ў 1568 годзе.