У Гародні ўзгадалі старэйшага брата Кастуся Каліноўскага

У гарадзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы адбылася вечарына памяці Віктара Каліноўскага. Па словах даследчыка творчасці Кастуся Каліноўскага гісторыка Васіля Герасімчыка, вывучэнне творчасці Кастуся Каліноўскага немагчыма без вывучэння творчасці яго брата, паведамляе “Радыё Рацыя”. – Даследаваць жыццё Кастуся Каліноўскага без вывучэння постаці Віктара немагчыма. Без разумення таго, як жыў Віктар, нельга зразумець, хто ж такі Кастусь Каліноўскі. Дакументаў хапае. Яны захоўваюцца і ў Пецярбургу, і ў Вільні. Маюцца таксама і ў Нацыянальным архіве ў Гародні.