Аляксей Марачкін адкрыў сваю персанальную выставу ў Полацку

У Полацкай карціннай галерэі адкрылася персанальная выстава славутага беларускага мастака Аляксея Марачкіна. Гэта ўжо пятая ягоная выстава ў старажытнай сталіцы крывічоў. У экспазіцыі ёсць адна праца, якая была выстаўлена на нядаўняй сталічнай выставе «Код. 25. 03. 18», прысвечанай 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі. Але свае асноўныя карціны на востра-сацыяльныя тэмы мастак вырашыў пакінуць у майстэрні, паведамляет «Радыё Рацыя». – У асноўным працы зборныя. Ёсць нават такія, якія напісаныя гадоў 20-30 таму. Ёсць бліжэй да нашага часу.