Бабруйчане наведалі малую радзіму Алеся Адамовіча

Актывісты збіраюць подпісы за ўсталяванне бюста пісьменніку. 18 красавіка – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў. Да гэтай даты ў Беларусі ўжо традыцыйна прымяркаванае краязнаўчае свята – Фэст экскурсаводаў, піша babruysk. by. Бабруйчан у гэты дзень чакала экскурсія ў Глушу – вёску, у якой правёў дзяцінства і юнацтва Алесь Адамовіч. Вандроўка ладзілася таксама ў падтрымку конкурсу «Прыпынак Адамовіча», мэта якога – ператварыць звычайны аўтобусны прыпынак у Глушы ў арт-аб’ект, прысвечаны пісьменніку. Экскурсанты пабачылі дом, у якім жыла сям’я Адамовічаў, а таксама будынак аптэкі, дзе працавала маці пісьменніка, і ў якім плануецца адкрыць музей літаратара.