90 год таму нарадзіўся радны БНР, вялікі патрыёт Янка Жучка

Нарадзіўся беларускі дзеяч ў сялянскай сям’і ў Заходняй Беларусі. 15 красавіка 1928 года ў Нясьвіскім павеце нарадзіўся Янка Жучка, радны БНР, беларускі грамадзкі дзeяч у Бэльгіі, інжынэр і журналіст, піша сайт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Заходняй Беларусі. У часе нямецкай акупацыі навучаўся ў сярэдне-тэхнічнай школе ў Клецку. Як і бальшыня вучняў гэтае школы, браў актыўны ўдзел у Саюзе беларускай моладзі, Беларускай народнай самапомачы. У 1944 годзе, за месяц да сканчэньня апошняга чацьвертага курсу, выехаў у Нямеччыну.