Бацькі з Магілёва змагаюцца за беларускамоўную адукацыю дзяцей

Бацькоў заахвочваюць актыўна падаваць заявы на атрыманне адукацыі па-беларуску. У Магілёве абмеркавалі пашырэнне беларускамоўнай адукацыі. З гэтага года ў абласным цэнтры адчыняюцца дзве беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках. Бацькоў заахвочваюць актыўна падаваць заявы на атрыманне адукацыі па-беларуску, пiша сайт тэлеканала «Белсат». У Магілёве, дзе жывуць каля 400 тыс. чалавек, працуюць толькі тры беларускамоўныя класы. Усе яны з малой напаўняльнасцю – ад аднаго да чатырох вучняў. Штогод грамадскія арганізацыі ды ўлады збіраюцца за круглым сталом, каб акрэсліць і развязаць праблемы беларускамоўнага навучання.