На выставе да 100-годдзя БНР з’явілася новая карціна

У Палацы Мастацтваў адбылася прэзентацыя эпічнай акварэльнай працы Міколы Купавы «Звеставанне. Нараджэнне Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года». Ад цэнтра карціны па левы бок намаляваныя гістарычныя постаці, якія стагоддзямі фармавалі беларускую нацыю. Сярод іх князі Усяслаў, Альгерд, Вітаўт Вялікі, Радзівілы, першадрукар Францішак Скарына, Леў Сапега, Канстанцін Астрожскі, Ян Караль Хадкевіч, Астафей Валовіч. Па правы бок намаляваныя так бы мовіць айцы-заснавальнікі БНР: Аркадзь Смоліч, Іван Серада, браты Луцкевічы, Пётра Крэчэўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Кастусь Езавітаў, Макар Краўцоў.