Курапаты – святое месца ўсяго беларускага народа

Грамадскія актывісты рашуча адказалі Лукашэнку. У сувязі з выказваннямі Лукашэнкі наконт мемарыялізацыі Курапатаў грамадская ініцыятыва «Эксперты ў абарону Курапатаў» прыняла адпаведную заяву, піша «Новы Час». У ёй, між іншым, адзначаецца, што сёння з вуснаў дыктатара прагучалі словы пра тое, што Курапаты аператыўна павінны быць прыведзены ў парадак, дзеля чаго Лукашэнка запатрабаваў паставіць самы просты помнік — капліцу ці яшчэ нешта. Падпісанты заявы лічаць, што паспешлівасць і адміністраванне ніяк не пасуюць справе ўшанавання памяці ахвяраў масавых рэпрэсій савецкага таталітарызму ў Курапатах.