«Моцны чалавек павiнен вырашаць свае праблемы»

Беларускамоўны прадпрымальнік з Мастоў распавёў пра сваю жыццёвую пазіцыю. Беларускамоўны прадпрымальнік з Мастоў Васіль Клімовіч расказаў «Газеце Слонімскай», чаму ён вярнуўся ў родны горад, распавёў пра бабулек і фастфуд, акрэсліў сваю жыццёвую пазіцыю і адказаў на бліц-пытанні. — Васіль, скуль у Вас гэткі энтузіязм? Усе з`язджаюць з Мастоў у Мінск ці, напрыклад, у Польшчу…— Я сам быў шмат дзе, і ў Заходняй Еўропе таксама, але вярнуўся ў Масты. У мяне такое стаўленне да Беларусі, да нашага горада, да нашай мовы, што калі з`язджаеш з горада, значыць, ты праявіў нейкую слабасць.