«Уваскрасенне Збаўцы – гэта аснова веры і будучага жыцця чалавецтва»

Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій звярнуўся да вернікаў з нагоды свята. З надыходным Вялікаднем усіх вернікаў Праваслаўнай Царквы павіншаваў архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, перадае «Радыё Рацыя». У сваім Слове праваслаўны ўладыка нагадаў, што Уваскрасенне Збаўцы – гэта аснова веры і будучага жыцця чалавецтва. Да слоў віншавання ўладыка Арцемій дадаў добрыя пажаданні здароўя і шчасця вернікам, якія з’яднаныя з велікоднай радасцю. – Хрыстос уваскрос! Дарагія браты і сёстры, ад усёй душы віншую Вас з вялікай і радаснай падзеяй, са святам светлага Хрыстовага Уваскрасення.