![]()
Дзе знайсці яшчэ аднаго маладога Віктара Манаева. Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін выказаўся пра планы паставіць абноўленых «Тутэйшых», піша nn. by . «Варта паставіць «Тутэйшых» ізноў. Таму што пакуль не будзе чарговага патопу, не зменіцца цалкам зямля і не змяшаюцца кантыненты, да гэтага моманту паміж лацінскай і візантыйскай цывілізацыямі будзе знаходзіцца Беларусь, і п’еса «Тутэйшыя» будзе актуальная. Можа, да 100-годдзя Купалаўскага і зробім гэту п’есу, але — па-іншаму. Не трэба паўтараць той спектакль, ён быў даўно.