Нечаканыя факты пра слуцкага паўстанца Юрку Лістапада

Адзіным законным беларускім урадам лічыў урад БНР на чале з Ластоўскім. 7 красавіка — 121 год з дня нараджэньня выдатнага беларускага культурніцкага дзеяча, пэдагога і слуцкага паўстанца Юркі Лістапада. «Лістападаўскі працэс» у 1925–26 гг. , дзе ён фігураваў як галоўны вораг савецкага ладу, быў першым вялікім палітычным працэсам у БССР, піша для «Радыё Свабода» Васіль Дранько-Майсюк. У судзе пра сябе казаў: «Працую дзень і ноч, каб больш адчыніць беларускіх школ. Я не баюся кары (. . . ), упэўнены, што хоць празь дзесяць год калі ня я сам, то рабочыя, сяляне і служачыя дакажуць, што Лістапад не вінаваты, што Лістапад адпакутаваў ні за што.