Суседнія сталіцы

У параўнанні з «мемарыяльным» і вылізаным Менскам у сталіцы Ўкраіны куды больш жыцця. Надарылася мне на мінулым тыдні пабываць у дзвюх сталіцах суседскіх дзяржаваў – Менску і Кіеве. Пры Савецкім саюзе абедзве называлі гарадамі-героямі. Найменні гэтыя былі абсурднымі, як і многае на тэрыторыі дзяржавы, што займала шостую частку зямнога шарыка. З таго часу ўцякло шмат вады, Менск і Кіеў даўно – сталіцы незалежных дзяржаваў. Яны вельмі моцна змяніліся за чвэрць стагоддзя, мадэрнізаваліся і набылі істотна іншае аблічча. Мне, як чалавеку з перыферыі і закончанаму правінцыялу паводле светагляду, вельмі цяжка ў вялікіх гарадах.