Беларусь перамагае Белоруссию

Варыянтаў слова «Беларусь» для нашых дзяцей няма і, відаць, ніколі ўжо ня будзе. Мой сямігадовы сын прыбег радасны са школы, хваліцца: на «выдатна», без памылак напісаў слоўнікавую дыктоўку па расейскай мове. Паказвае мне і тлумачыць, якія складанасьці былі:— Глядзі: «белОснежный» і «белОкаменный» трэба пісаць праз «о», а «БелАрусь» — праз «а». . . А некаторыя напісалі праз «о» — гэта памылка. — А як ты здагадаўся напісаць правільна? — цікаўлюся. — Ніяк не здагадаўся. Гэта слоўнікавае слова: проста трэба запомніць. Спрабую пераказаць яму гісторыю са смаргонскай школьніцай Насьцяй Ванеевай, якая адважылася перапыніць расейскага тэлевядоўцу, калі той назваў Беларусь «Белоруссией».