Фотафакт: Лепельскія краязнаўцы пераўвасобіліся ў паўстанцаў

Краязнаўцы зрабілі стылізаваны фотапраект да 155-ых угодкаў паўстання 1863-1864 гг. Фатограф-амбратыпіст Сяргей Атрошчанка з Лепеля і мясцовыя краязнаўцы зрабілі стылізаваны фотапраект да 155-ых угодкаў паўстання 1863-1864 гг. Грамадскія актывісты пераўвасобіліся ў паўстанцаў. Кожны з іх самастойна падабраў вобраз, які, на іх думку, адпавядаў гэтай гістарычнай падзеі, паведамляе «Радыё Рацыя». Па словах лепельскіх краязнаўцаў, перад праектам яны вывучалі ў інтэрнэце апісанне, малюнкі і магчымыя фотаздымкі паўстанцаў, каб знайсці падобную да тых часоў вопратку.