«Мова – гэта свабода»

Былы гулец юніёрскай футбольнай зборнай Беларусi выпусціў кліп пра родную мову. Юры Юрчанка мог бы зараз гуляць у міноры, але вырашыў стаць Піліпам Беспамылковым, пiша «Трыбуна». Калі Юры Юрчанка быў падлеткам, ён выступаў за юніёрскую зборную Беларусі, прычым даволі паспяхова. З камандай ён перамог на прэстыжным турніры Мемарыял Гранаткіна, але дарослая кар’ера не ўдалася. Абаронца гуляў у мінорных клубах і даволі хутка зразумеў, што профі яму не стаць. Юры сышоў з футбола і зараз піша вершы і песні, якія сам выконвае пад псеўданімам Піліп Беспамылковы.