У Гомелі будуць працягвацца мерапрыемствы да 100-годдзя БНР

Грамадскасць горада плануе засяродзіцца на ўшанаванні памяці міністра сацыяльнай апекі БНР, ураджэнкі Гомеля Палуты Бадуновай. У Гомелі будуць працягвацца мерапрыемствы, звязаныя са 100-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі. Грамадскасць горада плануе засяродзіцца на ўшанаванні памяці міністра сацыяльнай апекі БНР, ураджэнкі Гомеля, Палуты Бадуновай, паведамляе «Радыё Рацыя». Да яе дня нараджэння, якое адзначаецца 7 верасня, адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх з’яўляецца прыцягненне ўвагі да дзейнасці знакамітай зямлячкі.