У Беластоку велікодныя кошыкі асвяцiлi ў цэнтры горада

Ва ўрачыстасці на рынку Касцюшкі ўдзельнічалі прэзідэнт горада ды каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Войда. У Беластоку каталікі сустрэліся ў цэнтры горада, каб супольна асвяціць ежу на святочны стол, паведамляе «Радыё Рацыя». На рынак Касцюшкі са сваімі кошыкамі прыйшло каля 300 чалавек. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі прэзідэнт горада Беластока ды каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Войда. Жыхары прынеслі традыцыйную ежу, якой будуць дзяліцца ў час святочнага сняданка: ФОта: «Радыё Рацыя» — Хлеб, соль, яйкі, вяндліна…— Яйка, хлеб, булка, соль і перац…Тадэуш Трускаляскі, прэзідэнт горада Беласток:— Зычу Вам, каб вы маглі сустрэцца ў сямейным коле і падзяліцца гэтым сімвалічным яйкам.