Івонка Сурвіла: Беларусы могуць усяго дасягнуць

Беларускi народ вельмі здольны і вельмі працавіты параўнальна з іншымі народамі. Да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «Радыё Свабода» прапануе вялікае інтэрвію з восьмай прэзыдэнткай БНР. Івонка Сурвіла тлумачыць, чаму беларусы пакуль не сасьпелі да жанчыны кіраўніцы дзяржавы, у чым хібы патрыярхальнага грамадзтва, а таксама ў якіх выпадках ёй даводзілася гневацца ў дыскусіях з палітыкамі-мужчынамі. «Цяжка паверыць, што Захарка мог думаць, што жанчына ня можа быць прэзыдэнтам» На ўрачыстай імпрэзе з нагоды 100 гадоў БНР у Празе — Івонка, на сьвяткаваньні Дня Волі ў Празе чэская перакладчыца Сьвятлана Вранава зачытала фрагмэнт з успамінаў Ларысы Геніюш, якія яна пераклала зь беларускай мовы на чэскую.