Мы, беларусы, сустрэнем свабоду

Калі будзем рабіць тое, што заўсёды рабілі дзеля яе ўсе народы ва ўсім свеце: змагацца. Філосаф Валянцін Акудовіч у інтэрвю радыё «Свабода»:«Свабоду нельга заваяваць — яе можна толькі дачакацца… Для мяне наша палітычная апазыцыя — гэта аксюмаран (як жывы нябожчык). Дарэчы, а чым яны ўвогуле там займаюцца, калі ня сварацца між сабой ці не сядзяць пад арыштам?»Валянцін Васільевіч, увогуле займаюся я тым жа, чым усе. Калі я не пад арыштам, тады я дома. З жонкай Вольгай, з дочкамі Ілонай і Евай. З тымі, каго люблю. А яшчэ й сваруся з імі, бо кожны раз, каля мяне знявольваюць, яны не проста чакаюць маёй свабоды, а змагаюцца за яе.