Біскуп Буткевіч: Няхай свята Вялiкдня павялічыць дабро ў свеце

Напярэдадні свята Уваскрасення Гасподняга віцебскі біскуп звярнуўся да вернікаў з душпастырскім пасланнем. У пасланні біскуп Буткевіч распавядае пра тое, што мяняецца, калі прыходзіць Хрыстос. Па словах біскупа, Хрыстос прыходзіць не дзеля таго, каб змяніць знешнія ўмовы жыцця чалавека ці палітычны строй, паведамляе «Радыё Рацыя». Ён прыходзіць, каб змяніць чалавека духоўна:— Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Хацелася б звярнуць увагу на гэтыя словы. Гэта праўда, якую мы прымаем на веру і праўда, на жаль, да якой сёння, як і ва ўсе часы, шмат людзей адносіліся і адносяцца скептычна Маўляў, што ж змянілася? Хрыстос Уваскрос, але не стала менш войнаў у свеце, не стала менш нянавісці, забойстваў чалавека чалавекам.