У Менску ўручылі стыпэндыю Магдалены Радзівіл

Сёлета стыпэндыяткамі сталі Вера Бурлак, Ірына Дашына і Наста Кудасава. Стыпэндыя ўручаецца раз на год беларускім паэткам, пісьменьніцам і перакладчыцам. У склад журы ўвайшлі Ўладзімер Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч і Юлія Чарняўская. Раду стыпэндыі імя Магдалены Радзівіл узначаліла Сьвятлана Алексіевіч, паведамляе Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Стыпэндыя імя Магдалены Радзівіл была заснаваная Саюзам беларускіх пісьменьнікаў летась у сакавіку.