Уладзiмiр Някляеў - старшаму змены на Акресцiна: Выйдзi на Плошчу і выгукнi за мяне «Жыве Беларусь!»

Палітык і паэт згадаў, як «святкаваў» Дзень Волі ў турме на Акрэсціна. Адзін з лідэраў БНК Уладзiмiр Някляеў распавёў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», як размаўляў са старэйшым змены ў турме на Акрэсціна. «25 сакавіка. Турма на Акрэсціна. 8 раніцы. «Шмон» у камеры. Арыштантаў - на прадол (калідор). Праверка. Старшы змены:- Некляев!- Так, я. - Вопросы?. . - Няма. Ёсць віншаванне. - Что?- Віншанне. Віншую асабовы склад вашай пеніцыярнай установы з вялікім нацыянальным святам: стагоддзем Беларускай Народнай Рэспублікі! З юбілейным Днём Волі! Я хацеў бы адсвяткаваць яго на галоўнай плошчы сталіцы краіны, але па незалежных ад мяне прычынах не магу гэтага зрабіць.