Як школьнiкi ў Бельску Падляшскім святкавалi Дзень Волi

Настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч згадала, як адзначала свята ў 1986 годзе ў Менску. Гістарычныя звесткі пра Беларускую Народную Рэспубліку, якія суправаджалі беларускія творы і песні гэтага перыяду а таксама народныя беларускія танцы – а ўсё ў выкананні вучняў ды школьных калектываў, паведамляе «Радыё Рацыя». Так выглядала ўрачыстая лінейка ў Пачатковай школе №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляшскім. «Мы кожны год адзначаем гэтае свята, аднак сёлета, з увагі на 100 гадавіну наша лінейка была асабліва ўрачыстай», – кажа настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч:— Я хацела паказаць, прыблізіць вучням гімназіі і старэйшым класам пачатковай школы гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, але пэўныя гістарычныя факты дзеці ведаюць.