Беларусы Нью-Ёрка адзначылі Дзень Волі маштабнай імпрэзай на Манхэтане

Свята пачалося з буфета з беларускімі стравамі і прысмакамі. Беларусы Нью-Ёрка пачалі святкаванне 100-х угодкаў БНР у суботу 24 сакавіка. А 12-й усе сабраліся ў Social Hall на Манхэтане, піша nn. by. Свята пачалося з буфета з беларускімі стравамі і прысмакамі. Працавалі таксама кірмаш беларускіх сувеніраў і выстава «Ідэя БНР у ЗША». Афіцыйная частка пачалася відэавіншаваннем Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. З прывітальным словам выступіў таксама ганаровы госць свята — першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц, а доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук выступіў з экскурсам у часы стварэння БНР.