У Варшаве абмеркавалі гістарычную спадчыну БНР

У Варшаўскім універсітэце адбылася ўрачыстая сустрэча, прымеркаваная да стагоддзя БНР. Імпрэзу заладзіў Цэнтр беларускіх студыяў Варшаўскага ўніверсітэта. Навукоўцы абмеркавалі гістарычную спадчыну Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама на ўрачыстай сустрэчы адбылася прэзентацыя кніг па гісторыі БНР. ФОта: racyja. com – Мы прэзентавалі два новыя выданні: калектыўную манаграфію «Шляхамі БНР. Да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі» і шляхаводнік па Гародні «Шпацыр па беларускай Гародні».