Мікола Таранда: Не было бы БНР, не было бы і незалежнай Беларусі

Адзін з кіраўнікоў легендарнага клубу «Паходня» распавёў, як Гродна святкавала першы Дзень Волi. Мікола Таранда – асоба ў Гродна вядомая. Адзін з кіраўнікоў легендарнага клубу “Паходня”. Не адна значная падзея ў горадзе не абыходзіцца без яго ўдзелу, каб быць занатаванай пры дапамозе фотаапарату. Удзельнік адраджэнскага руху, ён быў сярод тых, хто святкаваў першы Дзень волі ў Гродне яшчэ 25 сакавіка 1990 года. Што яму папярэднічала і як прайшло тое свята, ён распавёў “Народнай волі”. - Калі Вы ўпершыню даведаліся пра Беларускую Народную Рэспубліку? 25 сакавіка 1989 года ў Вільні -Тое, што я прачытаў да 1986 года і што дапамагло мне адчуць годнасць, што я беларус, не ўтрымлівала інфармацыі пра БНР.