Беларуская Галандыя: чаму выбухнула Слуцкае паўстанне

Заможныя гаспадары і выбранецкая шляхта далі Случчыне багаты досьвед барацьбы за свае правы. Адной з істотных спробаў узброеннай абароны БНР стаў Слуцкі збройны чын. Выбух Слуцкага паўстання найчасцей тлумачаць палітычнымі фактарамі, але ёсць іншыя значныя чыннікі, піша Алена Ляшкевіч у артыкуле на сайце «Новы Час». Гадавіну Слуцкага збройнага чыну адзначаюць 27 лістапада, калі ў 1920-м годзе пачаліся баі з чырвонаармаейцамі. 14-15 лістапада адбыўся Першы беларускі з’езд Слуцка і Случчыны, на якім абраная Беларуская Рада. Ёй было даручана рыхтаваць узброены супраціў Чырвонай арміі.