Знойдзены невядомыя пляны будынку, дзе была абвешчана незалежнасьць БНР

Акрамя гэтага, у Менску знойдзены невядомыя дакумэнты пра Аркадзя Смоліча. На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіву адкрылася віртуальная выстава «Ад Усебеларускага зьезду да Беларускай Народнай Рэспублікі: грамадзка-палітычнае жыцьцё Менску ў 1917-1918 гг. ». Сярод экспанатаў — мноства раней невядомых або ніколі не публікаваных дакумэнтаў. Фасад будынка Дваранскага сходу ў Менску, у якім, побач з гарадзкім тэатрам, праходзілі паседжаньні Ўсебеларускага зьезду ў сьнежні 1917 году Пра самыя цікавыя экспанаты ў інтэрвію «Радыё Свабода» расказвае Галоўны архівіст Нацыянальнага Гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь Уладзімер Дзянісаў.