Беларускi Дзень Волi адзначыць варшаўскі Тэатр Польскі

Ініцыятарамі беларускай вечарыны выступілі легендарны дырэктар тэатра Анджэй Сэвэрын i энтузіяст беларушчыны Ігар Знык. На вечарыне з канцэртам выступіць Зьміцер Вайцюшкевіч. У бліжэйшую нядзелю 100-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначаць Тэатр Польскі ў Варшаве. Ініцыятарамі беларускай вечарыны выступілі дырэктар тэатра Анджэй Сэвэрын і энтузіяст беларушчыны, карэнны паляк, з пакаленьняў варшавяк Ігар Знык. Ідэя Беларускай вечарыны нарадзілася год таму дакладна 25 сакавіка ў Варшаве. «Мы стараліся, каб спэктакль быў зразумелы для польскага слухача, які часта ня мае ніякага дачыненьня да беларускай культуры, а з другога боку, каб больш глыбокі сэнс зразумелі людзі, якія цікавяцца Беларусяй ці самі з Беларусі», – сказаў «Польскаму радыё» аўтар сцэнару Ігар Знык.