Зьміцер Бартосік выступіць у Слуцку на канцэрце ў гонар 100 год БНР

Сродкі ад імпрэзы накіруюць на стварэньне сайту пра Слуцкі збройны чын. Канцэрт, прысьвечаны 100-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, пройдзе ў слуцкім гарадзкім Доме культуры 25 сакавіка ад 12:30, сказала «Радыё Свабода» арганізатарка імпрэзы, сябра руху «Дзея» Аліна Нагорная. На канцэрце выступяць бард і пісьменьнік, аўтар перадачы «Падарожжы Свабоды» Зьміцер Бартосік, а таксама сьпявак Алесь Дзянісаў, вядомы па гуртах «Кальян», «Людзі на балоце» і Dzieciuki. Пры гэтым гурт Dzieciuki выступіць у той жа дзень у Менску на «Сьвяце незалежнасьці».