Вінцук Вячорка: БССР – гэта байструкаватае дзіцё БНР

БССР, што шматкроць пацверджана, не магла б узнікнуць без БНР. Першыя падпольныя святкаванні ў лесе, афіцыйныя ўрачыстасці і чарговыя забароны. Святкаванні 25 Сакавіка за апошнія дзесяцігоддзі праходзілі ў розных абставінах, перажыўшы невялікі адрэзак свабоды. Пра гэта і не толькі – у размове «Радыё Рацыi» з грамадскім дзеячам і мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам. Упершыню ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі ў 1919 годзе ў Гародні. Пазней святочныя мерапрыемствы праводзіліся ў шэрагу іншых гарадоў у складзе міжваеннай Польшчы, але галоўныя ўрыстасці звычайна адбываліся ў Вільні.