У Менску прэзэнтавалі «Падарожжа ў БНР» Сяргея Шупы і ўспаміны Івонкі Сурвілы

Презэнтацыя прайшла ў перапоўненай залі. 20 сакавіка ў менскім «культурным інкубатары» «Ок-16» былі прэзэнтаваныя адразу два выданьні ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе». Першае — грунтоўнае дасьледаваньне пад назвай «Падарожжа ў БНР» журналіста Сяргея Шупы. Дзеля гэтага ён адмыслова прыехаў у Менск з Прагі, а 23 сакавіка правядзе яшчэ адну сустрэчу з чытачамі ў Горадні. Кніга выйшла пад рэдакцыяй Аляксандра Лукашука, яго ж там і ўступнае слова. Мастацкае афармленьне — Генадзя Мацура, карэктар — Вінцук Вячорка. Другая прэзэнтаваная кніга — новае, дапоўненае выданьне ўспамінаў Івонкі Сурвілы «Дарога», прымеркаванае да 100-годзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.