Крафтавы бровар выпусціў піва да 100-годдзя БНР

На этыкетцы півавары змясцілі шасціканцовы крыж, такі самы, як на шчыце ў герба «Пагоня». Кантрактная піваварня Blood Brothers Brewery 23 сакавіка прадставіць свой новы гатунак. Гэта — двайны ІПА Spirit of Freedom (у перакладзе з англійскай — «Дух свабоды». ІПА — перакладаецца як «Індыйскі бледны эль», ён двайны, бо мае большае ўтрыманне алкаголю, чым у звычайным, пiша nn. by. Новы гатунак хлопцы з Blood Brothers прысвяцілі 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспулікі. Яны наступным чынам апісваюць сваё піва: «25 сакавiка 1918 года была абвешчана незалежнасць беларускай дзяржавы.