«Луку на муку!»: На Гарадзеншчыне вяскоўцы выйшлі на марш у Дзень Волі

20 год таму пад Карэлічамі ў вёсцы Краснае прайшло шэсце ў гонар Дня Волі. Акурат пасля святкавання ў Мінску 80-годдзя абвяшчэння БНР. Той Дзень Волі — сталiчны — стаў маёй першай масавай акцыяй, дагэтуль я сачыў за палітычнымі падзеямі ў краіне з прэсы. Кароценькі артыкул у газеце «Навіны» (рэікарнацыя гермянчукоўскай «Свабоды»), які абяцаў «дазволеныя ўладамі святочныя мерапыемствы», канчаткова пераканаў у тым, што трэба ехаць. На той час я вучыўся ў Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Нават просты ўдзел у дазволеным шэсці мог каштаваць калі не вучобы, то пераводу на завочнае.