Незалежнасць абвешчана!

Як адбывалася гістарычнае пасяджанне Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 24–25 сакавіка 1918 года. На жаль, стэнаграма гэтага пасяджэння, у адрозненне ад афіцыйнага пратакола, пакуль што, здаецца, не знойдзена, але захаваліся ўспаміны пра яго ход і атмасферу аднаго з «бацькоў БНР», аўтара праекта Трэцяй Устаўной граматы Антона Луцкевіча, апублікаваныя 25 сакавіка 1921 г. У віленскай газеце «Наша думка», галоўным рэдактарам якой быў класік нашай літаратуры Максім Гарэцкі, «Народная воля». «Шэрыя світкі, шэрыя салдацкія шынэлі, якія яшчэ мала хто паспеў скінуць з плеч – узгадваў ён, – надавалі агульны тон сабранню.