У Полацку адкрываецца выстава да 100-годдзя БНР

На ёй будуць прадстаўлены выданні розных гадоў, прысвечаныя гісторыі стварэння БНР. 20 сакавіка ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачне працаваць выстава «Краіна, падзеленая фронтам», прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Радыё Рацыя». На ёй будуць прадстаўлены выданні розных гадоў, прысвечаныя гісторыі стварэння БНР, у тым ліку перыядычныя выданні і даследаванні беларусаў замежжа на адпаведную тэму. Прадметы, паказаныя на выставе, нагадаюць пра падзеі і лёсы, звязаныя з аднаўленнем беларускай дзяржаўнасці ў 1918 г.