«Нарадзілася ў Стоўпцах, вучылася ў Парыжы»: невядомыя факты пра Івонку Сурвілу

Як складаўся жыцьцёвы шлях старшыні Рады БНР. У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла другое выданьне кнігі Івонкі Сурвілы «ДАРОГА. Стоўпцы —Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск». Свабода сабрала архіўныя фотаздымкі і фрагмэнты ўспамінаў зь кнігі, якія ўзнаўляюць жыцьцёвы шлях Івонкі Сурвілы. Арышт татыМне было восем гадоў, калі бацькі перад другім надыходам бальшавікоў вырашылі, што ня здольныя перанесьці новае зьняволеньне, ды выбраліся з малымі дзецьмі ў няведамы сьвет. Першае дасьведчаньне савецкай акупацыі між 1939 і 1941 годам было для іх страшным і незразумелым.