«Падарожжа ў БНР адбываецца за адзін прысест і на адным дыханьні»

Толькі БНР удалося стать «цэнтрам сілы» у Беларусі 100 год таму. Кніжная сэрыя «Радыё Свабода» папоўнілася новым выданьнем. Гэта архіўны раман Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР». Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі дзеліцца літаратар і крытык Сяргей Дубавец. «Падарожжа ў БНР» адбываецца за адзін прысест і на адным дыханьні, нібы ў добрай бяседзе сабраліся дасьціпныя апавядальнікі, якія дзеляцца ўспамінамі, невядомымі фактамі, інтэлектуальнымі імправізацыямі, показкамі. . . Такі сабе jam session у выкананьні аднаго саліста з цэлым аркестрам архіўных сьведчаньняў, адкуль выходзіш поўны эмоцыяў, новых ведаў, са стройнай карцінаю ў галаве і ўжо сваімі ўласнымі высновамі.