Як выглядалі дзяржаўныя пячаткі Беларускай Народнай Рэспублікі

Іх захоўвае Старшыня Рады БНР і перадае наступнікам разам з паўнамоцтвамі. Выявы галоўных атрыбутаў і сімвала паўнамоцтваў Рады БНР, дзяржаўных пячатак Беларускай Народнай Рэспублікі і штампа Канцылярыі Старшыні Рады БНР, зявіліся на сайце radabnr. org. Пячаткі былі створаныя перад Другой сусветнай вайной, а самая старая — у 1918 годзе ў Беларусі. Іх захоўвае Старшыня Рады БНР і перадае разам з паўнамоцтвамі новаабранаму Старшыні пры заступленні на пасаду. Старая пячаткаСтворана ў 1918 годзе ў Беларусі, змяшчае «Пагоню» і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».