«Я свабодны»: як хіт Кіпелава заспявалі па-беларуску

Беларускую версію «Я свободен» выканаў Ілля Сільчукоў — адзін з лепшых оперных барытонаў Беларусі. Фолк-гурт «Pawa» разам з опернымі спевакамі Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч запісаў беларускі кавер на песню «Я свободен» — адну з самых вядомых кампазіцый Валерыя Кіпелава. Акцыя прымеркаваная да вялікага юбілейнага канцэрта гурта «Кипелов» — «15 год гурту і новы альбом». Ён адбудзецца 31 сакавіка ў мінскім Палацы спорту. У Мінск «Кипелов» прывязе лепшыя песні і новы альбом «Звезды и кресты». Гэта першы прыезд калектыву ў сталіцу Беларусі за 5 гадоў.