Фотафакт: Паштоўкі беларускай эміграцыі, прысвечаныя БНР

Напачатку 1990-х гадоў ААН выпусціла паштоўку з выявай бел-чырвона-белага сцягу. Паштоўкі заўсёды з’яўляліся не толькі арыгінальным і прыгожым відам мастацтва, але і каштоўнымі гістарычнымі дакументамі. Сярод выпушчаных паштовак беларускімі эмігрантамі ў розных краінах свету ў ХХ стагоддзі, былі і паштоўкі, прысвечаныя 25 Сакавіку і Беларускай Народнай Рэспубліцы, паведамляе «Радыё Рацыя». Першая паштоўка, прысвечаная Першаму Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі з’явілася ў Берліне ў 1919 годзе. На паштоўцы адлюстраваны фотаздымак, на якім мы пазнаем А.