Сяргей Кавалёў пра Пуціна: Пацука трэба душыць

Еўропа мусiць перастаць купляць расейскі газ. Пуцін паводзіць сябе як дваровы хуліган, а Захад павінен жорстка рэагаваць на яго выхадкі. Гэтак зазначае расейскі дысідэнт і вязень савецкай калоніі Сяргей Кавалёў, паведамляе «Радыё Рацыя». У размове з варшаўскімі журналістамі, Сяргей Кавалёў пракаментаваў матывацыю атручвання палкоўніка ГРУ Скрыпаля і яго 33-гадовай дачкі ў Вялікабрытаніі:— Гэта бандыцкая «чорная метка» і ўрок на будучыню. Пуцін жа з КДБ і ведае маральны ўзровень сваіх калег. Ён разумее, што дасі гэтым КДБшнікам падачку і шмат хто з іх перабяжыць.