Уладзіміра Някляева не пусцілі ў музей на выставу да 100-годдзя БНР

Выстава адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеi. Паэт і палітык Уладзімір Някляеў распавёў “Народнай Волі”, чаму яго не пусцілі ў Нацыянальны гістарычны музей, дзе адкрылася выстава да 100-годдзя БНР. “Пасля таго, як у аргкамітэце па святкаванні 100-годдзя БНР апазіцыя размежавался на пратэстную і канцэртную, і канцэртная апазіцыя пайшла на перамовы з уладамі, прымаць рашэнні, якія датычныя свята, стаў не аргкамітэт, а чыноўнікі, — распавядае Някляеў. — І дайшло да таго, што яны сталі вызначаць не толькі фармат святочных мерапрыемстваў, але і склад іх удзельнікаў.