У Гародні паказалі, як трэць стагоддзя ідзе змаганне за свабоду слова

Выстава «Непадцэнзурная Гародня» адкрылася да 100-годдзя БНР. Выстава пад назвай «Непадцэнзурная Гародня 1983-2018» адкрыта ў культурнай пляцоўцы «Цэнтр гарадскога жыцця». На вернісажы размешчана некалькі дзясяткаў постэраў з выявамі цэлай калекцыі незалежных друкаваных выданняў, якія выходзілі ў Гародні і суседніх гарадах, перадае «Радыё Рацыя». На імпрэзу прыйшлі многія героі публікацый, пераважна журналісты, якія пачыналі сваю дзейнасць напярэдадні і ў час абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Некаторыя газеты мелі зусім малы век, згадвае Ірына Чарняўка:– «Дзень» і газета «Рэпарцёр», якую мы спрабавалі стварыць і выдалі нават тры нумары.