«Трэба палюбіць неба»: Як пробашч з Чырвонага касцёла атрымаў пасведчанне пілота грамадзянскай авіяцыі

Ксёндз Уладзіслаў упэўнены, што авіяцыя - новыя магчымасці для Касцёла. Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк дасягае новых вышыняў. Гэтым разам у літаральным сэнсе: нядаўна ён стаў першым каталіцкім святаром у Беларусі, які атрымаў пасведчанне пілота-аматара грамадзянскай авіяцыі, піша сайт catholic. by. Неба, самалёт. . . і пробашчПадчас першага лётнага занятку на маламерным самалёце ён зусім не хваляваўся. Маўляў, проста назірай за інструктарам і запамінай. Але ўсё пайшло не так. . . «Інструктар даў мне ў рукі ключы і кажа: вы — першы пілот. Сядайце, а я буду расказваць, што тут і як працуе.