Гiсторык: Беларуская мова захоўвалася ў жыцьці Ўніяцкай царквы

Амаль усе сьвятары гаварылі з паствай па-беларуску. Намесьнік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў ня згодны са сьцьверджаньнямі, што ў XVIIІ стагодзьдзі выкарыстаньне беларускай мовы цалкам спынілася. Гісторык адказаў на пытаньні «Радыё Свабода» пра вынікі яго дасьледаваньняў гісторыі Ўніяцкай царквы ў XVII-XIX стагодзьдзях. — 21 лютага, у дзень роднай мовы, вы прачыталі ў Менску лекцыю пра выкарыстаньне беларускай мовы ва Ўніяцкай царкве ў XVII- XVIIІ стагодзьдзях. Наагул, у сваіх навуковых артыкулах вы аналізуеце пераважна захаваныя службовыя дакумэнты — памяньнікі (суботнікі, сынодзікі, дыптыхі), стаўленыя граматы, акты візытацый цэркваў і мэтрычныя кнігі.