Мікалай Статкевіч: Не трэба сябе падманваць

Калі за свабоду ніхто не змагаецца, яна знікае. Адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса заявіў пра неабходнасць у любым выпадку зладзіць у Мінску шэсце 25 сакавіка на Дзень Волі, прымеркаванае да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. «Новы Час» пагутарыў з самім Міколам Статкевічам. — Як вы ставіцеся да крытыкі на свой адрас у інтэрнэце і традыцыйных СМІ з нагоды прапанаванага вамі фармату адзначэння юбілею БНР у выглядзе шэсця ў цэнтры сталіцы?— Спакойна, бо разумею матывы гэтай крытыкі. Я адразу адкіну тых, хто персанальна не хоча стаяць перад выбарам — выходзіць на, магчыма, не санкцыянаванае шэсце або адчуваць сябе неяк ніякавата і гэтак далей.